BE RU EN

На працоўным месцы затрымалі лекара РНПЦ неўралогіі ды нейрахірургіі Руслана Бадамшына

  • 5.03.2021, 17:03

Са жніўня 2020 года лекар удзельнічае ў акцыях пратэсту.

5 сакавіка на працоўным месцы затрымалі лекара РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Руслана Бадамшына, якога ў студзені асудзілі на 15 дзён арышту. Пра гэта tut.by паведаміла ягоная жонка Таццяна.

- Руслан патэлефанаваў і папярэдзіў, што яго выклікалі да начмеда і не выключана, што прыйшлі па яго. Потым мне патэлефанаваў загадчык аддзялення і паведаміў, што мужа забралі, - распавяла Таццяна Бадамшына.

Дзе цяпер знаходзіцца яе муж і з якой прычыны яго «забралі», Таццяна не ведае.

У студзені Руслана Бадамшына затрымалі па дарозе з паліклінікі і асудзілі за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Тады лекар хварэў на COVID-19, два дні ён правёў на Акрэсціна, але пасля суду яго адпусцілі. Яму засталося адбыць яшчэ 13 дзён арышту.

Са жніўня 2020 года Руслан Бадамшын быў затрыманы тройчы. У суме ён правёў пад арыштам 34 дні. Руслан Бадамшын - неўролаг, у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ён працуе на пасадзе лекара функцыянальнай дыягностыкі, спецыялізуецца на спадчынных і набытых нейрамышачных захворваннях, у тым ліку працуе з пацыентамі з СМА.

Апошнія навіны