BE RU EN

Таракан адправіў у адстаўку свайго памочніка - інспектара Менскай вобласці генерала Яўсеева

  • 5.03.2021, 11:43

Яўсееў быў адным з міліцэйскіх кіраўнікоў падчас разгону Плошчы-2010.

Ігар Яўсееў вызвалены ад пасады памочніка Лукашэнкі - інспектара Менскай вобласці ў адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Беларусі. Адпаведны ўказ №82 падпісаны 5 сакавіка, паведамляе прэс-служба таракана.

Ігар Яўсееў атрымаў пасаду памочніка Лукашэнкі ў верасні 2017 года. Генерал-маёр міліцыі Яўсееў з красавіка 2015 года ўзначальваў УУС Менскай вобласці. Да гэтага тры гады праслужыў на пасадзе кіраўніка УУС Віцебскага аблвыканкама, куды прыйшоў 15 чэрвеня 2012 года з пасады начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама.

Яўсееў быў адным з міліцэйскіх кіраўнікоў падчас разгону Плошчы-2010, а таксама маўклівых акцый у 2011-м годзе.

Апошнія навіны