BE RU EN

Медыкі высветлілі, для каго вакцына ад каранавіруса можа быць значна больш эфектыўная

  • 5.03.2021, 10:26

Вынікі даследаванняў агучылі ў Міністэрстве аховы здароўя Англіі.

У Міністэрстве аховы здароўя Англіі ўпэўненыя, што вакцынацыя можа забяспечыць больш надзейную абарону маладых узроставых груп, піша Mirror. Гэта звязана таксама з тым, што ў маладых людзей меншая рызыка захварэць на каранавірус або памерці ад ускладненняў хваробы.

Даследаванні паказалі, што пасля вакцынацыі прэпаратам AstraZeneca колькасць шпіталізацыі сярод асоб старэйшых за 80 гадоў стала значна меншая.

"Мы змаглі паказаць, што нават калі людзі сапраўды захварэюць на COVID-19 пасля вакцынацыі, іх рызыка шпіталізацыі і смерці прыкметна знізіцца", - сказала прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя Мэры Рамзі.

Брытанскія экспэрты мяркуюць, што вакцынацыя скароціць узровень захворвання. Пры гэтым пасля атрымання двух доз прэпарата можна амаль цалкам спыніць перадачу COVID-19.

Апошнія навіны