BE RU EN

Лідар АГП выйшаў на волю

  • 4.03.2021, 19:17

Мікалай Казлоў правёў на Акрэсціна тры дні.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалай Казлоў вызвалены 4 сакавіка з менскага ЦІП на Акрэсціна.

Як паведаміла БелаПАН намеснік кіраўніка АГП Антаніна Кавалёва, Казлова адпусцілі праз 72 гадзіны пасля затрымання 1 сакавіка.

«Мы меркавалі, што яго адправілі адбываць 15 содняў, аднак пазаўчора ўчастковы сказаў, што Мікалай затрыманы да суда паводле іншага пратаколу. Усяго на яго складзена тры пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам праваахоўных органаў», - сказала яна.

Апошнія навіны