BE RU EN

Лекар і настаўнік ва Украіне зарабляе больш, чым у Беларусі

  • 4.03.2021, 18:25

Калі параўноўваць з Польшчай, то беларускія заробкі саступаюць у разы.

«Радыё Свабода» параўноўвае, як выглядае сярэдні заробак беларускага настаўніка і медыка ў параўнанні з іх калегамі ў краінах-суседках.

У Беларусі на сайце Мінпрацы ў рэспубліканскім банку вакансій знаходзім першыя тры вакансіі для настаўніка. Плацяць 800 рублёў на месяц, або 307 даляраў цяперашнім курсам.

Глядзім вакансіі ў суседніх краінах (бярэм сталіцу і вакансіі настаўнікаў-прадметнікаў з дыпломам аб вышэйшай адукацыі).

Беларусь - $307

Украіна - $323

Латвія - $600

Літва - $960

Расея - $965

Польшча - $1074

Атрымліваецца, Беларусь саступае ўсім, акрамя Украіны.

Глядзім вакансіі лекараў, таксама бярэм вакансіі ў сталіцах і вылічваем сярэдні заробак з некалькіх прапанаваных для лекараў-спецыялістаў. Атрымліваецца:

Беларусь - $423

Украіна - $539

Расея - $379

Латвія - $1800

Літва - $1800

Польшча - $2400

Апошнія навіны