BE RU EN

Нямецкія банкі адмовіліся абслугоўваць расейскіх прапагандыстаў з Russia Today

  • 4.03.2021, 18:13

Яны адмаўляюцца адкрываць рахункі для тэлеканала.

Даччыныя структуры расейскага дзяржаўнага тэлеканала Russia Today ў Нямеччыне сутыкнуліся з адмовай у банкаўскім абслугоўванні, піша сайт finanz.ru.

Як паведамляе сам RT, кампаніі Ruptly GmbH (відэаагенцтва RT) і RT DE Productions GmbH (сайт RT на нямецкай мове) 26 лютага атрымалі паведамленні аб закрыцці рахункаў у Сommerzbank з 31 траўня гэтага года. Гэта адбылося праз месяц пасля заявы аб маючым адбыцца ў снежні 2021 года запуску тэлеканала.

Ruptly накіравала некалькі дзясяткаў запытаў у іншыя банкі Нямеччыны, а таксама ў еўрапейскія банкі, якія маюць аддзяленні ў Нямеччыне, з просьбай аб адкрыцці рахунку. Але ніводзін з іх не пагадзіўся.

Апошнія навіны