BE RU EN

У рэзідэнцыі таракана прадаюць трохпакаёвую кватэру

  • 4.03.2021, 14:45

У якім менавіта будынку і як гэта магчыма?

У рэзідэнцыі «Дразды» ў Менску за 103 тысячы даляраў прадаецца трохпакаёвая кватэра, паведамляе tut.by.

Як яна тут апынулася і ў якім доме знаходзіцца?

Кватэра плошчай 67,3 метра знаходзіцца на трэцім паверсе панэльнай трохпавярхоўкі 1976 года. У Адзіным дзяржрэгістры нерухомай маёмасці гэты дом запісаны пад такой адрэсай: «Менск, Афіцыйная рэзідэнцыя Лукашэнкі “Дразды”, д. 4». Але пры гэтым ён знаходзіцца не за шлагбаумам, а за сто метраў ад яго. Гэта значыць, уезд сюды – адкрыты. Вось гэты дом на мапе:

МинскЯндекс.Карты — поиск мест и адресов, городской транспорт

Гэта панэлька палепшанай серыі, у якой былі запраектаваныя толькі двух- і трохпакаёвыя кватэры з столямі 2,7 метра, асобнымі санвузламі, вялікімі лоджыямі і паркетнымі падлогамі ў жылых зонах. Яна першапачаткова была прызначаная для жылля абслугі рэзідэнцыі «Дразды». Але цяпер набыць жыллё тут можа любы ахвотны.

У кватэры ёсць убудаваныя шафы, устаноўленыя металічныя дзверы, шклопакеты, лічыльнікі вады. Плюс дзве зашклёныя лоджыі.

Дом знаходзіцца ў ціхім месцы – фактычна ў лесе.

Дарэчы, у «Драздах» Лукашэнка ўжо не жыве. Але тут знаходзяцца катэджы, якія выдаюцца для пражывання высокапастаўленым чыноўнікам, пакуль тыя займаюць свае пасады. Уезд у рэзідэнцыю для грамадскасці па-ранейшаму зачынены.

Апошнія навіны