BE RU EN

САЗ: Меры аховы ад COVID-19 важна выконваць праз мутацыю штамаў

  • 4.03.2021, 12:54

Важным сродкам спынення распаўсюджвання інфекцыі з'яўляецца вакцынацыя.

Неабходна далей пільнавацца мер аховы ад COVID-19 праз яго мутаці. Такое меркаванне выказала прадстаўніца САЗ Меліта Вуйновіч, піша rg.ru.

"Новыя штамы знаходзяцца пад вострым наглядам усіх лабараторый. Ніхто не можа прадказаць, прадугледзець, якія мутацыі будуць і што можа іх выклікаць. Таму вельмі важна далей выконваць (супрацьэпідэмічныя - заўв. Рэд.) меры".

Вуйновіч нагадала яшчэ раз аб асноўных сродках аховы: нашэнне масак, захаванне сацыяльнай дыстанцыі, змяншэнне кантактаў, мыццё рук. Акрамя таго, важным сродкам спынення распаўсюджвання інфекцыі з'яўляецца вакцынацыя.

Апошнія навіны