BE RU EN

Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка вельмі баіцца жыхароў Менска, а ягоныя сілавікі - лёсу «Беркута»

  • 4.03.2021, 11:24

У сталіцы супраць узурпатара сфармавалася велізарнае падполле.

Пагроза рэжыму Лукашэнкі сёння ў тым ліку ў высокім узроўні пратэстных настрояў у Менску. Пра гэта распавёў расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў у каментары выданню ukraina.ru.

Экспэрт падкрэсліў, што сам па сабе Менск - вельмі ўзлаваны на Лукашэнку горад, дзе існуе вялікае падполле.

«Там ідзе вельмі сур'ёзная барацьба. Менавіта ў Менску рыхтуюцца акцыі супраць улады, і гэтай вясной яны ўжо не заўсёды будуць ісці паводле сцэнару жнівень-лістапад мінулага года. Улада вельмі баіцца Менска і кідае ўсе сілы на тое, каб гэтыя выступы сарваць», - указаў Суздальцаў.

Улада зараз абапіраецца толькі на сілавікоў, якія адчуваюць сябе вельмі кепска, бо баяцца, што ад іх пазбавяцца, як у свой час ад «Беркута» ва Украіне, рэзюмваў палітолаг.

Апошнія навіны