BE RU EN

Запуск касмічнага карабля Ілана Маска для палётаў на Месяц і Марс упершыню скончыўся паспяховай пасадкай і выбухам

  • 4.03.2021, 10:54

Выпрабавальны палёт праходзіў на паўднёвым усходзе штата Тэхас.

Прататып пілатаванага касмічнага карабля Starship кампаніі SpaceX Ілана Маска выбухнуў праз 10 хвілін пасля паспяховай пасадкі. Перад гэтым ён здзейсніў выпрабавальны палёт, падняўшыся на вышыню блізу 10 кіламетраў, паведамляе svoboda.org.

Гэта першы выпадак, калі SpaceX удалося правесці ўдалую пасадку прататыпа Starship. На кадрах бачна, як частка касмічнага карабля падчас прызямлення загарэлася. Праз некалькі хвілін ён выбухнуў. Нягледзячы на гэта, SpaceX задаволеная выпрабаваннямі.

Заснавальнік кампаніі Ілан Маск напісаў у твітэры, што Starship прызямліўся цэлым. Выбух прататыпа карабля ён пакуль без каментароў.

Палёт 3 сакавіка стаў трэцім выпрабавальным запускам Starship. Два мінулыя запускі праходзілі 10 снежня і 3 лютага, у абодвух выпадках ракеты выбухнулі і разбурыліся пры пасадцы.

Апошнія навіны