BE RU EN

«Гарачая вясна» ў Беларусі прывядзе да паралічу большасці інстытутаў рэжыму

  • 4.03.2021, 10:11

Паступаюць важныя сігналы аб няпростай сітуацыі ў лагеры ўлады.

Беларусь можа вярнуцца ў сітуацыю моцнай палітычнай турбулентнасці, як гэта адбывалася адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, піша на сайце «Наше мнение» палітычны аглядальнік Аркадзь Несцярэнка.

Вызначальным чыннікам з'яўляюцца рэгулярныя масавыя вулічныя акцыі пратэстаў у сталіцы. Пры аднаўленні масавых маршаў узору жнівень-лістапад 2020 года, мы маем шанец вярнуцца ў сітуацыю палітычнай нявызначанасці і паралічу большасці дзяржаўных інстытутаў.

Палітычныя лідары, якія цяпер знаходзяцца ў эміграцыі, змогуць атрымаць магчымасць выстаўляць новыя ўмовы для дыялогу з дзейнай уладай.

Імавернасць такога развіцця падзей прагназаваць вельмі складана, з другога боку, практычна ніхто ўсур'ёз не прагназаваў, што поствыбарчыя пратэсты ў Беларусі будуць працягвацца месяцамі.

«Варта адзначыць, што ў прыхільнікаў рэжыму назапашваецца ўзровень стомленасці ад палітычнага крызісу», - адзначае экспэрт. Менавіта назапашаная стомленасць у лагеры ўлады дазваляе казаць пра тое, што паўтарэнне падзей жніўня 2020 года магчымае.

Акрамя таго, узрастае міжнародны ціск на рэжым Лукашэнкі.

«Тэарэтычна магчыма стварэнне ўмоў, пры якіх палітычны крызіс у Беларусі стане прадметам абмеркавання і гандлю паміж Белым домам і Крамлём, альбо ў аднабаковым парадку - паміж Крамлём і афіцыйным Менскам. У гэтым выпадку вонкавыя гульцы могуць выступіць новым каталізатарам беларускай рэвалюцыі», - адзначае экспэрт.

Апошнія навіны