BE RU EN

«Хачу ўзначаліць камісію люстрацыі»

  • 4.03.2021, 8:59

Неўзабаве будуць судзіць тых, хто цяпер выносіць незаконныя прысуды беларусам.

Днямі лукашысцкі суд вынес прысуд паводле справы Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна - журналісткі і лекара, якія апынуліся за кратамі, бо наважыліся паказаць праўду. Кацярыне далі шэсць месяцаў пазбаўлення волі і штраф на 100 базавых адзінак, Арцёму - два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год, піша kyky.org.

Што трэба ведаць пра справу «0 праміле»

Кацярыну Барысевіч і Арцёма Сарокіна затрымалі 19 лістапада. Тым жа днём абодвух абвінавацілі ў «выдаванні медычнай таямніцы». Падставай для абвінавачвання паслужыў артыкул Кацярыны, у якой, са спасылкай на Сарокіна і медыцынскія дакументы, гаварылася, што ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі не было алкаголю - гэта версія разыходзіцца з версіяй СК і Лукашэнкі. Пры гэтым родныя Рамана да журналісткі і лекара прэтэнзій не маюць.

З тых часоў, ужо 102 дні, лекар і журналіст знаходзяцца ў СІЗА на Валадарскага. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Кацярыну Барысевіч і Арцёма Сарокіна вязнямі сумлення.

Суд паводле справы Барысевіч і Сарокіна пачаўся 19 лютага: пракурорка - Людміла Іваненка, суддзя - Святлана Бандарэнка. Каб падтрымаць лекара і журналістку, у будынак суда прыйшло блізу сотні чалавек. У тым ліку, амбасадар Францыі, дыпламаты пасольстваў Літвы, ЗША, Нямеччыны, а таксама Прадстаўніцтва ЕЗ у Менску.

Паколькі да таго моманту ўсё ж завялі крымінальную справу паводле факту смерці Рамана Бандарэнкі, на просьбу пракурора суд над Барысевіч і Сарокіным зрабілі закрытым. Сведкамі ў справе ў той дзень была мама Рамана Бандарэнкі і два лекары БХМД. Пра што яны казалі - невядома.

ФОТА: TUT.BY

У другі дзень пасяджэння, 22 лютага ў якасці сведак таксама выступілі лекары БСМП, чые імёны былі пазначаныя ў гісторыі хваробы Рамана Бандарэнкі.

23 лютага - на трэці дзень працэсу - на суд была выкліканая Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра Рамана. Перад тым як даць падпіску пра невыдаванне, яна распавяла, што ўвесь час, пакуль Раман знаходзіўся ў шпіталі, сям'я публічна распавядала пра ягоны стан. Алена Бандарэнка дала дазвол распаўсюджваць гэтыя звесткі. Са слоў Вольгі, перад тым як апублікаваць артыкул аб «0 праміле», Кацярына Барысевіч звязвалася з ёй: «Яна атрымала ад мяне афіцыйны дазвол публікаваць гэтую інфармацыю. Цётка неаднаразова паўтарала, што не збіраецца трымаць гэта ў таямніцы».

24 лютага ў зале пасяджэння не было сведак. 25 лютага, на пяты дзень працэсу, таксама сведкаў не дапытвалі.

Суд над Кацярынай Барысевіч і Арцёмам Сарокіным прадоўжыўся 2 сакавіка. Пасяджэнне падоўжылася прыкладна дзесяць хвілін, пасля сказалі, што неўзабаве будзе абвешчаны прысуд. Які тэрмін для журналіста і лекара запытваў пракурор, невядома. Мінімальнае пакаранне, якое пагражала паводле артыкула, - шэсць месяцаў пазбаўлення волі, максімальнае - тры гады калоніі.

Суддзя пастанавіла так: журналістцы Кацярыне Барысевіч далі шэсць месяцаў пазбаўлення волі і штраф 100 базавых адзінак. Лекару БСМП Арцёму Сарокіну - два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штраф 50 базавых адзінак.

Арцёма выпусцілі на волю з-за залы суду пад падпіску аб нявыездзе.

Са слоў адвакатаў Кацярыны, з улікам таго часу, якое іх падабаронная ўжо правяла ў ізалятары, на волю яна выйдзе крыху больш чым праз два месяцы.

Як на незаконны прысуд рэагуюць сацсеткі

Апошнія навіны