BE RU EN

Беларуская анімацыя «Магутны Божа» трапіла ў конкурс прэстыжнага кінафестывалю

  • 31.03.2021, 13:00

Духоўны гімн стаў адной з галоўных песень беларускага пратэсту.

Кароткаметражная анімацыя «Магутны Божа» беларускі Юліі Рудзіцкай трапіла ў конкурс Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў у Ансі, які штогод праводзіцца ў Францыі ў пачатку лета. Пра гэта аўтарка паведаміла ў сябе ў «Фэйсбуку»:

- У гэтую няпростую часіну нарэшце добрая навіна: наш фільм «Магутны Божа» - у афіцыйным конкурсе на адным з самых вялікіх і прэстыжных анімацыйных фестываляў свету - Ансі!

Праца Рудзіцкай прысвечаная кампазіцыі «Магутны Божа», пакладзенай на словы беларускай паэткі Наталлі Арсенневай. Яна стала рэлігійным гімнам беларускіх эмігрантаў, а ў 2020 годзе - адной з галоўных песень беларускага пратэсту.

Апошнія навіны