BE RU EN

Фотафакт: Гульцы нацыянальнай каманды Бэльгіі на матч з беларусамі выйшлі ў футболках з надпісам «Футбол за перамены»

  • 31.03.2021, 9:13

І перамаглі з лікам 8:0.

Гульцы каманды Бэльгіі на матч з беларусамі выйшлі ў футюболках з надпісам «Футбол за перамены». Так бэльгійцы пратэставалі супраць парушэнняў правоў чалавека ў Катары.

«Мы актыўна вядзем барацьбу з расізмам і не маем намеру ігнараваць праблемы Катара. Гэтым сімвалічным жэстам мы хочам заклікаць футбольныя ўлады і іншыя футбольныя федэрацыі падтрымаць нашу акцыю. Мы патрабуем прыняцця больш жорсткіх мер для паляпшэння ўмоў працы і захавання правоў чалавека ў Катары. Дзякуючы футболу магчымыя станоўчыя змены, дык давайце скарыстаемся гэтай сілай цяпер!» - цытуе «Прессбол» прэс-службу федэрацыі футбола Бэльгіі.

На футболках гульцоў каманды Бэльгіі быў надпіс «Футбол за перамены».

Адзначым, што матч кваліфікацыі чэмпіянату свету-2022 прайшоў з разгромным для беларускай каманды лікам - 8:0.

Апошнія навіны