BE RU EN

Музыкі гурту «Разбітае сэрца пацана» з'ехалі ва Украіну

  • 30.03.2021, 21:15

РСП за апошні месяц тры разы адмовілі ў атрыманні гастрольнага.

Музыкі беларускага гурта «Разбітае сэрца пацана» з'ехалі ва Украіну. Пра гэта яны напісалі ў Instagram.

«РСП за апошні месяц тры разы адмовілі ў атрыманні гастрольнага дазволу, - пішуць музыкі. - Мы ўсе вельмі фанатычна ставімся да праекта, у нас хутка новы альбом і процьма розных ідэй. Таму часова вырашылі пераехаць у Кіеў».

У лютым 2021-га ўсе чацвёра ўдзельнікаў групы атрымалі па 15 содняў адміністрацыйнага арышту за ўдзел у канцэрце ў Смалявіцкім раёне. Іх затрымалі разам з усімі гледачамі.

«Пакуль што [пераехала ва Украіну] палова калектыву, чакаем другую, - пішуць музыкі РСП. - Не ведаем, што з гэтага атрымаецца і што будзе заўтра, але мы ў любым выпадку паспрабуем».

Апошнія навіны