BE RU EN

Генетыкі зразумелі, як можна адрошчваць адсутныя зубы

  • 30.03.2021, 18:41

Дзякуючы гэтаму, у будучыні медыкі змогуць замяняць хворыя або адрошчваць здаровыя зубы з нуля.

Новае эксперыментальнае лячэнне японскіх генетыкаў можа калі-небудзь даць людзям магчымасць вырасціць адсутныя зубы.

Звычайны дарослы чалавек мае 32 зубы - але прыкладна 1% насельніцтва планеты мае іх больш ці менш праз прыроджаныя захворванні. Навукоўцы даследавалі генетычныя прычыны занадта вялікай колькасці зубоў, каб зразумець, як можна рэгенераваць зубы ў дарослых. Асноўныя малекулы, адказныя за развіццё зубоў, ужо вызначаныя.

Такім чынам, навукоўцы з Універсітэта Кіёта ў Японіі і Універсітэта Фукуа распрацавалі лячэнне монакланальнымі антыцеламі. Паводле даследавання, яны «прымушаюць арганізм адрошчваць новыя зубы», піша Medical Xpress.

Пакуль што методыка была пратэставаная толькі на лабараторных мышах і тхара. Калі далейшыя эксперыменты будуць паспяховымі, то ў будучыні медыкі змогуць замяняць пацыентам пашкоджаныя або страчаныя зубы на здаровыя без выкарыстання імплантаў. Таксама лекары змогуць вырошчваць зубы для тых, у каго яны адсутнічалі з дзяцінства.

Апошнія навіны