BE RU EN

Усе папулярныя паркоўкі ў цэнтры Менска зробяць платнымі

  • 30.03.2021, 9:44

Прынамсі, тыя з іх, што размешчаныя ў межах другога кола.

Тэлеграм-канал Менгарвыканкама «Менск. Афіцыйна» паведамляе: усе папулярныя паркоўкі ў Менску збіраюцца зрабіць платнымі.

Прынамсі, тыя з іх, што размешчаныя ў межах другога кола.

Цяпер у Менску працуе сетка платных адкрытых парковак на 4,1 тысячы месцаў. Да канца 2022 года яе плануецца развіць да 10 тысяч - гэта значыць, іх стане ў 2,5 разы больш.

Таксама прапануецца ўкараніць больш гнуткія тарыфы з магчымасцю выдачы абмежаванай колькасці абанементаў на зачыненыя паркоўкі для максімальна раўнамернага размеркавання іх загрузкі.

Апошнія навіны