BE RU EN

У Польшчы арганізуюць вытворчасць вакцыны ад COVID-19

  • 3.03.2021, 17:59

Перадача адпаведных тэхналогій адбудзецца ўжо ў другім квартале гэтага года.

Біятэхналагічная кампанія Mabion з Лодзі вырабляцьме ў Польшчы вакцыну ад COVID-19 амерыканскай кампаніі Novavax, паведамляе PolskieRadio.

Аб наладжванні вытворчасці вакцын у Польшчы паведаміў Павел Борыс, кіраўнік Польскага фонду развіцця, які прафінансуе ўсе неабходныя інвестыцыі, выдаткаваўшы на гэтыя мэты 40 млн злотых (амаль 9 млн еўраў).

«Польшча далучыцца да групы краін, дзе вырабляюць вакцыну ад COVID-19», - напісаў Павел Борыс на сваёй старонцы ў Twitter.

Кантракт на вытворчасць вакцыны Novavax у Польшчы будзе абавязваць 3 гады. Чакаецца, што перадача Польшчы адпаведных тэхналогій амерыканскім бокам адбудзецца ўжо ў другім квартале гэтага года.

Нагадаем, што ўлады Польшчы ўжо некалькі месяцаў аналізуюць магчымасці вытворчасці ў краіне вакцыны ад COVID-19.

Апошнія навіны