BE RU EN

Экс-кіраўніцу МЗС Аўстрыі, у якой Пуцін танцаваў на вяселлі, вылучылі ў раду дырэктараў «Раснафты»

  • 3.03.2021, 17:43

Таксама ў раду дырэктараў вылучаны экс-канцлер Нямеччыны Шродэр.

Урад Расеі вылучыў былую кіраўніцу МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль у раду дырэктараў «Раснафты» ў якасці незалежнай дырэктаркі. Адпаведнае распараджэнне апублікаванае на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, піша «Медуза».

Акрамя Кнайсль, урад вылучыў у незалежныя чальцы рады дырэктараў «Раснафты» былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра. Цяпер ён займае пасаду старшыні рады дырэктараў кампаніі.

Карын Кнайсль займала пасаду міністра замежных спраў Аўстрыі са снежня 2017-га даа чэрвеня 2019-га. У 2018 годзе прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на запрашэнне Кнайсль здзейсніў прыватны візіт на яе вяселле, дзе танчыў з нявестай.

Апошнія навіны