BE RU EN

Віктар Бабарыка: Калі ведаеш «навошта», можна вытрымаць усякае «як»

  • 3.03.2021, 15:55

Палітык звярнуўся да беларусаў.

Прэс-служба Віктара Бабарыкі апублікавала новы ліст палітвязня і прэтэндэнта ў прэзідэнты Беларусі.

Палітык у лісце ад 25 лютага выказвае меркаванне аб судовых працэсах гэтых дзён.

- Моцна нервавацца з нагоды працэсаў, якія праходзяць пад капірку, не варта. Менавіта для аднаўлення нармальных чалавечых варункаў жыцця і былі зробленыя дзеянні летась, - піша Віктар Бабарыка. - Застаецца надзея і вера ў тое, што такое ж жаданне прысутнічае і ў іншых людзей. І за гэта яны гатовыя пазмагацца.

Для ўсіх людзей у нашым становішчы вельмі важнае разуменне вонкавага свету і яго стаўленне да мінулых падзей і персон. Калі чалавеку вераць і вераць у яго, то жыць нашмат лягчэй.

Мне перадалі вельмі добрую думку Максіма Знака, сугучную з уласным жыццём. Ён пісаў што калі ведаеш «Навошта», то вытрымаць можна амаль усякае «Як».

Я ведаю «навошта» і заўсёды задаваў гэтае пытанне перш, чым пачынаць усякі праект. І летась гэта было адно з самых важных пытанняў у нашай сям'і. Таму цяпер ад «вонкавага космасу» будзе залежаць працягласць і складанасць «як». Так што не расслабляйцеся.

Дзякуй вам усім за падтрымку і за неабыякавасць!

Нагадаем, працэс паводле справы Віктара Бабарыкі адкладзены на нявызначаны тэрмін, але мінімум да 9 сакавіка.

Апошнія навіны