BE RU EN

Нэнсі Пэласі: ЗША далей будуць прыцягваць Расею да адказнасці

  • 3.03.2021, 11:27

Адміністрацыя прэзідэнта Байдэна пакладзе канец беспакаранасці Крамля.

Спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэласі падтрымала дзеянні адміністрацыі Джо Байдэна, якая ў аўторак абвясціла пра новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, у выніку замаху на жыццё лідара апазіцыі Аляксея Навальнага, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Прэзідэнт Байдэн паслаў Крамлю і ўсяму свету смелы і недвухсэнсоўны сігнал пра канец эпохі, падчас якой наступ Масквы на вяршэнства закона заставаўся беспакараным», - гаворыцца ў заяве Пэласі.

«На працягу многіх гадоў Расея ўзмацняла свае смяротныя дзеянні, пагражаючы міжнароднай бяспецы, парушаючы правы чалавека і падрываючы дэмакратыю, як унутры сваіх межаў, так і ва ўсім свеце, - заявіла спікерка Палаты прадстаўнікоў, - Замах на Аляксея Навальнага, змагара з карупцыяй, з'яўляецца грубым парушэннем правоў чалавека, які дэманструе, што Масква поўная рашучасці прымусіць замаўчаць людзей, якія патрабуюць правядзення рэформаў».

Пэласі падкрэсліла, што ЗША і краіны-хаўрусніцы «будуць далей прыцягваць Маскву да адказнасці за яе правапарушэнні - ад нападак на суверэнныя дзяржавы да ўмяшання ў замежныя выбары і нападак на актывістаў і дысідэнтаў». Са слоў спікеркі, адміністрацыя Байдэна «пакладзе канец расейскім нападкам на нашу бяспеку і нашы каштоўнасці».

Апошнія навіны