BE RU EN

Топ-баскетбалістка Алена Леўчанка і яе гучнае вяртанне ў спорт

  • 28.03.2021, 18:35

Беларуская спартоўка зноў правяла ўражлівы матч.

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка зноў правяла ўражлівы матч у складзе грэцкага «Панацінаікас», піша tut.by. «Панацінаікас» разграміў «Элефтэрыю» з лікам 82:53, а Леўчанка набрала 19 балаў і зрабіла 9 падбораў.

Беларуская цэнтравая стала самым выніковым гульцом матчу. Адзначым, што гэта толькі другая гульня Алены пасля двухгадовай паўзы праз траўму.

Пасля пяці тураў «Панацінаікас» з чатырма перамогамі ў актыве займае другое месца ў чэмпіянаце Грэцыі.

Нагадаем, што Леўчанка гуляе пад нумарам 20. Свой выбар яна абгрунтавала ў Instagram: «У 2020 годзе мы сталі нацыяй і аб'ядналіся, у 2020 годзе народ Беларусі стаў на абарону праўды і сваіх правоў! У знак салідарнасці з беларускім народам і з усімі зняволенымі, якія цяпер знаходзяцца ў турмах, з тымі, хто працягвае змагацца за свабоду, - я з вамі, а вы са мной».

Апошнія навіны