BE RU EN

«Разам мы - сіла, няхай жыве Тэатр!»

  • 28.03.2021, 15:28

Беларусы ўзялі ўдзел у арыгінальным праекце да Міжнароднага дня тэатра.

Беларуская актрыса Крысціна Дробыш узяла ўдзел у відэапраекце, прысвечаным Міжнароднаму дню тэатра.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў беларускі рэжысёр і кіраўнік лонданскага HUNCHtheatre Уладзімір Шчэрбань:

«Сябры, а вось і наша доўгачаканае відэа да Міжнароднага дня тэатра! Выдатны француз Жан Както менавіта ў гэты дзень у 1962 годзе сказаў гэтую прамову, якая сёння гучыць як ніколі актуальна. Кожны ўдзельнік запісваў у тых абставінах, у якіх іх заспела гэтае прафесійнае свята: Маша Алёхіна з PussyRiot пад хатнім арыштам (з бранзалетам на назе), Крысціна Дробыш з незалежных «купалаўцаў», у пошуках магчымасці граць спектаклі ў Беларусі без наступстваў...

Умыкайце гук і нацешцеся шматгалоссем прафесіяналаў з усяго свету: беларускі, японскі, ангельскі, расейскі, нямецкі, французскі!

Разам мы сіла – няхай жыве Тэатр!»

Апошнія навіны