Лявон Вольскі выпусціў новы альбом «Трыбунал» да Дня Волі
- 25.03.2021, 9:29
Падарунак беларусам ад знакамітага музыкі.
Музыка Лявон Вольскі выпусціў новы альбом «Трыбунал» да Дня Волі, паведамляе «Радыё Свабода».
Яго можна слухаць на розных лічбавых пляцоўках праз гэтую спасылку.
«Сем гадоў таму, 25 сакавіка 2014 года выйшаў мой першы сур'ёзны сольным інструментальны альбом «Грамадазнаўства». Мы спецыяльна прымеркавалі рэліз да Дня Волі. І ў гэтым, 2021, надумалі таксама зрабіць падарунак беларускаму народу на свята. Сустракайце новы альбом: 10 песень пра наша жыццё ў гэты трывожны і натхняльны час!», - распавёў Лявон Вольскі.