BE RU EN

Рабочыя ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» скардзяцца на маленькі заробак

  • 2.03.2021, 21:30

Уздымалася пытанне пра страйк.

Рабочыя ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» выказалі незадаволенасць сваім заробкам. Адзін з рабочых распавёў, што працаўнікоў прадпрыемства прымушаюць пісаць заяву за свой кошт на тры дні, бо няма грошай на заробак, паведамляе «Газета Слонимская».

- Заробак упаў амаль удвая, збыт прадукцыі - слабы, тэхніка - зношаная. У гэтым месяцы выдалі аванс рабочым усяго па 50-70 рублёў. Пасля таго як людзі сталі скардзіцца і падымаць пытанне пра закрыццё завода і страйк, кіраўніцтва выплаціла яшчэ па 50 рублёў, - распавёў адзін з рабочых прадпрыемства.

Апошнія навіны