BE RU EN

Навукоўцы стварылі віртуальнага піяніста, які можа выканаць што заўгодна

  • 2.03.2021, 21:07

На відэа нават паказваюць віртуальныя рукі, якія граюць мелодыю.

Кампанія Massive Technologies стварыла віртуальнага піяніста, які можа выканаць любую мелодыю, для гэтага дастаткова загрузіць гукавы файл з песняй. Пры гэтым, ШІ раскладвае мелодыю на ноты і генеруе відэа з рукамі, якія граюць зададзеную мелодыю, паведамляе «Медуза».

Для больш праўдападобнасці глядач назірае за рухам рук як бы вачыма самога піяніста. Першапачаткова распрацоўка задумвалася як дапамога ў навучанні ігры на піяніна, але з часам стала зразумела, што ШІ здольны на большае.

Massive Technologies занялася навучаннем ШІ. Для гэтага ў офіс кампаніі запрашалі сапраўдных піяністаў, якія некалькі гадзін гралі для кампутара. ШІ назіраў і аналізаваў дзеянні людзей з дапамогай спецыяльных прыладаў і сэнсараў. Затым віртуальнага піяніста прасілі паказаць, чаму ён навучыўся. Калі нейрасеціва дзесьці памылялася, распрацоўшчыкі выпраўлялі і паказвалі, як правільна выканаць тую ці іншую частку.

ШІ трэніравалі да таго часу, пакуль ён не навучыўся граць на тым жа ўзроўні, што і яго выкладчыкі.

Апошнія навіны