BE RU EN

Сіноптыкі: сакавік у Беларусі чакаецца цяплейшым, чым звычайна

  • 2.03.2021, 20:55

Сярэдняя месячная тэмпература паветра будзе вышэй за кліматычную норму.

Сакавік у Беларусі чакаецца цяплейшым чым звычайна, паведамляе Белгідрамет. Прагназуецца, што сярэдняя месячная тэмпература паветра будзе на 1 градус вышэй за кліматычную норму. А вось ападкі чакаюцца ў межах нормы.

У сераду, 3 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ў начны час складзе ад -4 да +1 градуса, удзень - ад +2 да +8 градусаў.

Уначы месцамі чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог - галалёд.

Апошнія навіны