BE RU EN

Берасцейцы не забудуцца і не даруюць

  • 2.03.2021, 18:00

Жыхары горада адрэагавалі на незаконны суд.

Як піша Telegram-канал «Баста!», берасцейцы адрэагавалі на прысуд забітаму Генадзю Шутаву і Аляксандру Кардзюкову.

Нагадаем, 25 лютага ў Берасці вынеслі прысуд нябожчыку Генадзю Шутаву, якога смяротна паранілі ў галаву падчас пратэстаў 11 жніўня, і ягонаму сябру Аляксандру Кардзюкову.

Лукашэнкаўскі суд прызнаў Шутава і Кардзюкова «вінаватымі». Кардзюкову прызначылі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Шутаву, які загінуў ад рук карнікаў, вынеслі абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання.

«Пацярпелымі» суд прызнаў вайскоўцаў з Мар'інай Горкі: капітана сіл спецыяльных аперацый Рамана Гаўрылава і прапаршчыка Арсенія Галіцына.

Апошнія навіны