BE RU EN

Як людзі сустракалі лекара Арцёма Сарокіна пасля абвяшчэння прысуду

  • 2.03.2021, 17:08

Відэафакт.

Суд Маскоўскага раёна Менска абвясціў прысуд лекару Арцёму Сарокіну, які зняпраўдзіў інфармацыю, што Раман Бандарэнка знаходзіўся ў алкагольным ап'яненні на момант забойства. Арцём падзяліўся гэтай інфармацыяй з журналісткай Кацярынай Барысевіч і пасля дакумент стаў агульнадаступным у інтэрнэце. Нягледзячы на тое, што яны распавялі свету праўду, Арцёму прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штраф 50 базавых, а Кацярыне - 6 месяцаў пазбаўлення волі і штраф 100 базавых.

Тэлеграм-канал «Медиазона» апублікаваў момант, дзе людзі сустракаюць лекара гучнымі воплескамі.

Пазней беларусы зладзілі калідор ганьбы прапагандыстам з дзяржаўных СМІ.

Апошнія навіны