BE RU EN

Беларусы зладзілі калідор ганьбы прапагандыстам з дзяржаўных СМІ

  • 2.03.2021, 16:32

Відэафакт.

«Радыё Свабода» апублікавала відэа, дзе перад судом над журналісткай tut.by Кацярынай Барысевіч і Арцёмам Сарокіным людзі крычаць прапагандыстам з АНТ «фу!» і «ганьба».

Адзначым, што ў адрозненні ад незалежных журналістаў, прадстаўнікі лукашэнкаўскіх СМІ трапілі на абвяшчэнне прысуду.

Нагадаем, Маскоўскі раён Менска абвясціў прысуд паводле справы журналісткі tut.by Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна ў справе аб так званым разгалашэнні медыцынскай таямніцы.

Журналістку Кацярыну Барысевіч прысудзілі да 6 месяцаў пазбаўлення волі і штрафу 100 базавых.

Лекара БСМП Арцёма Сарокіна да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штрафу 50 базавых.

Апошнія навіны