BE RU EN

Амбасада Украіны пацвяліла расейскіх дыпламатаў за фота з Крыма

  • 2.03.2021, 16:27

Фотафакт.

Пасольства Украіны ў Вялікай Брытаніі пацвяліла расейскую амбасаду ў Злучаным Каралеўстве за публікацыю фота з тэрыторыі часова акупаванага Крыма.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

2 сакавіка ў Twitter-акаўнце амбасады Расеі ў Вялікай Брытаніі было апублікаванае фота цытадэлі Ені-Кале. У подпісе адзначалася, што яна размешчаная ў «Крыме, Расея».

«Як наконт таго, каб публікаваць фатаграфіі вашай тэрыторыі? Мы чулі, што яна найбуйнейшая ў свеце. Ці вы перавезлі ўсіх вашых добрых фатографаў у акупаваны Крым? Крым - гэта Украіна», - адказала на публікацыю расейскіх дыпламатаў пасольства Украіны.

Нагадаем, амбасадарка Вялікай Брытаніі ў Кіеве Мелінда Сіманс раней запэўніла, што яе краіна пасля выхаду з ЕЗ несумненна захавае санкцыі супраць Расеі, якія дзейнічалі дагэтуль.

Апошнія навіны