BE RU EN

Нават лаяльны беларускаму рэжыму ЕАБР прагназуе магчымы дэфіцыт тавараў

  • 2.03.2021, 15:36

Усяму віной - адміністрацыйнае рэгуляванне коштаў.

Палітыка адміністрацыйнага абмежавання росту коштаў, калі яна будзе праводзіцца ў Беларусі доўгі час, можа прывесці да дэфіцыту тавараў. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі Еўразійскага банка развіцця, піша сайт naviny.by.

«Доўгае выкарыстанне такіх захадаў павышае імавернасць узнікнення дэфіцыту асобных тавараў і паскоранага павелічэння коштаў тавараў, якія не належаць да сацыяльна значных першай неабходнасці», - мяркуюць аналітыкі ЕАБР.

Паводле ацэнак еўразійскага банка, інфляцыя ў Беларусі застанецца ў лютым-сакавіку ў дыяпазоне 8-8,5% год да года, а да канца кастрычніка будзе вышэйшай за 7% у гадавым вылічэнні.

Адзначым, што Еўразійскі банк развіцця даволі лаяльны ў сваіх прагнозах у дачыненні да беларускага рэжыму, аднак нават ён прагназуе праблемы ў эканоміцы.

Апошнія навіны