BE RU EN

У Беларусі звольнілася рэкордная колькасць медыкаў

  • 2.03.2021, 12:01

Адток кадраў ідзе рэкорднымі тэмпамі.

Тэлеграм-канал «Эканоміка па-беларуску» звярнуў увагу на тое, што кколькасць медыкаў, якія звольніліся ў студзені 2021 года, падвоілася, паводле звестак за апошнія шэсць гадоў.

Толькі ў студзені 2021 года звольнілася больш як 700 чалавек, і гэта амаль удвая больш, чым годам раней.

Нагадаем, сёння стала вядома, што ў Віцебску звальняюць Уладзіміра Мартава - рэаніматолага, які першым у Беларусі сумленна казаў пра COVID-19

Апошнія навіны