BE RU EN

Палітолаг: Сын Лукашэнкі ўстурбаваны бяспекай сваёй сям'і і шукае шляхі адступлення

  • 2.03.2021, 10:28

Сумна склаўся лёс Гюльнары Карымавай, Ганібала Кадафі, Мурада Ніязава, сыноў Януковіча, Садама Хусэйна.

Лукашэнка-бацька падпісаў указ аб прысваенні ранга генерал-маёра запасу сыну Віктару і вызваліў яго ад пасады свайго памочніка.

Мяркуючы з выразу твару Віктар не надта рады «абранню» яго «прэзідэнтам НАК». Кажуць ён устурбаваны бяспекай сваёй сям'і і шукае шляхі адыходу, піша ў сваім тэлеграм-канале палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Без бацькі гарантыі яму могуць даць толькі вельмі надзейныя і дамоваздольныя людзі. Складана сказаць ці будуць такія. Бо Аляксанлр Лукашэнка сваё слова ніколі не трымае, ён надзвычай помслівы і эгаістычны чалавек.

У адзін момант твой тата сыходзіць, і ты, апынаешся перад натоўпам народу, які патрабуе ахвяр.

Праз год пасля зрынання Чаўшэску, ягоны сын атрымаў 20 гадоў турмы за фінансавыя махінацыі, яго пазней адпусцілі дажываць свой век з цырозам печані. Ніколае-малодшага бачылі ў раёне вакзалу ў Бухарэсце, чапляўся да мінакоў са словамі "Налі конаўку пахмяліцца, мой тата пабудаваў тваю краіну".

Сумна склаўся лёс Гюльнары Карымавай, Ганібала Кадафі, Мурада Ніязава, сыноў Януковіча, Садама Хусэйна ды іншых.

Апошнія навіны