BE RU EN

Міжнародны прафзвяз IndustriALL стаў на абарону рабочых БМЗ

  • 2.03.2021, 9:09

Беларускім уладам выстаўленыя бескампрамісныя патрабаванні.

Міжнародны прафсаюз IndustriALL запатрабаваў ад БМЗ неадкладна спыніць беспрэцэдэнтнае парушэнне правоў і пераслед работнікаў, паведамляе ТГ-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

У лісце на адрас генеральнаму дырэктару БМЗ Дзмітрыю Корчыку, выкарыстоўваюцца бескампрамісныя фармулёўкі. IndustrialALL назвалі неабходным умовай супрацоўніцтва з БМЗ захаванне правоў работнікаў у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і міжнароднымі стандартамі і запатрабавалі неадкладна выправіць сітуацыю, спыніць пераслед рабочых і аднавіць усіх звольненых.

Таксама IndustrialALL выказалі надзею, што не давядзецца звяртацца да асноўных кліентаў БМЗ, з якімі яны знаходзяцца ў шчыльным супрацоўніцтве, каб у іх ланцужках паставак выконваліся правы рабочых.

IndustrialALL - прафзвязная арганізацыя, якая прадстаўляе 50 мільёнаў рабочых з 140 краін. Яны асудзілі парушэнне правоў чалавека на БМЗ, звальненне і пераслед Ігара Паварава, Аляксандра Баброва і Яўгенія Говара.

Апошнія навіны