BE RU EN

У новым кліпе лідара System Of A Down патрапілі кадры з менскіх пратэстаў

  • 19.03.2021, 17:08

За некалькі гадзін кліп паглядзелі больш за 40 тысяч разоў.

Лідар гурта System Of A Down Серж Танкян выпусціў кліп Electric Yerevan, прысвечаны пратэстам у Арменіі. У роліку заўважылі кадры і з беларускіх пратэстаў, піша tut.by.

Сёння на YouTube-канале музыка армянскага паходжання Сержа Танкяна адбылася прэм'ера новага кліпа музыкі. Ролік на песню Electric Yerevan распавядае гісторыю пратэстаў у сталіцы Арменіі Ерэване з 2008 года па нашы дні. У фінале відэа з'яўляюцца кадры з вулічных акцый у Сант'яга, Бейруце, Ганконгу, Маскве, Мінеапалісе і Менску (заўважыць іх можна на 3.38 хвіліне).

За некалькі гадзін кліп паглядзелі больш за 40 тысяч разоў.

Mесяц назад у фронтмэна System of a Down выйшаў кліп Elasticity, у якім знялася акторка родам з Беларусі Саша Борціч.

Апошнія навіны