BE RU EN

У Менску затрыманы лідар АГП Мікалай Казлоў

  • 1.03.2021, 20:42

Яго адправілі на 15 дзён на Акрэсціна.

Лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова на 15 дзён адправілі на Акрэсціна.

Раней апазіцыйнаму палітыку прысудзілі адміністрацыйны арышт за «непадпарадкаванне» - ён адмовіўся даваць падпіску пра неразгалошванне паводле «справы Каардынацыйнай рады».

1 сакавіка Казлова выклікалі ў Партызанскі РУУС, адкуль і адправілі адбываць тэрмін.

У сераду лідара АГП чакае новы суд.

Апошнія навіны