BE RU EN

САЗ упершыню за сем тыдняў зафіксавала рост захворвання COVID-19 у свеце

  • 1.03.2021, 20:15

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар арганізацыі.

Сусветная арганізацыя здароўя (САЗ) зафіксавала рост захворвання каранавіруснай інфекцыяй упершыню за сем тыдняў. Пра гэта заявіў у ходзе брыфінгу генеральны дырэктар арганізацыі Тэдрас Аданам Гебрэесус, паведамляе РБК.

«Упершыню за сем тыдняў мы бачым, што колькасць выпадкаў заражэння павялічваецца», - сказаў кіраўнік САЗ.

З ягоных слоў, рост колькасці заражэнняў адзначаны ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Еўропе, Паўднёва-Усходняй Азіі і Усходнім Міжземнамор'і.

Апошнія навіны