BE RU EN

Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін з'ехаў з Беларусі

  • 1.03.2021, 19:47

Праваабаронца пакінуў краіну пасля чарговых ператрусаў.

Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін з'ехаў з Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода». Адбылося гэта праз тры дні пасля чарговых ператрусаў. Яшчэ раней выехалі за мяжу два ягоныя валанцёры.

Вялічкін кажа, што пастанова аб эміграцыі стала для яго вымушанай і далася цяжка. Праваабарончай дзейнасцю ён займаўся з 1998 года. За гэты час на яго неаднаразова аказваўся ціск з боку ўладаў.

«Сёння я на вымушанай «дыстанцыі», - распавядае праваабаронца. - Таксама дапамагаю ўсім тым, з кім быў у кантакце раней».

Цяперашняе месца свайго знаходжання Уладзімір Вялічкін раскрываць не стаў. Ён праходзіць карантын. У Беларусі ў Вялічкіна засталася жонка.

«Як толькі стане вядома, што з маёй справай, ці яна будзе закрыта, адразу ж вярнуся, - працягвае праваабаронца. - Я не ў тым узросце, каб пачынаць новае жыццё на чужыне».

Апошнія навіны