BE RU EN

На МКАД сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў

  • 1.03.2021, 14:54

Відэафакт.

Шэсць аўтамабіляў сутыкнуліся раніцай 1 сакавіка на кальцавой дарозе. Пра гэта tut.by паведамілі чытачы.

Здарэнне адбылося на знешнім кальцы МКАД у раёне развязкі з Даўгінаўскім трактам. Як відаць на запісе, тут сутыкнуліся VW Transporter, Renault Kangoo, Kia Sorento, Chevrolet Aveo і Kia Venga. Таксама яшчэ адзін аўтамабіль уляцеў у адбойнік.

Прычыны і абставіны аварыі вызначаюць супрацоўнікі ДАІ. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.

Апошнія навіны