BE RU EN

Таракан загадаў пашырыць колькасць рэгуляваных коштаў сацыяльна значных тавараў

  • 1.03.2021, 14:27

Эксперты ўпэўненыя, што гэта выкліча толькі рост коштаў і прапажу асартыменту з паліцаў.

Лукашэнка даручыў пашырыць сферу дзяржаўнага рэгулявання коштаў: ужо ўзятых урадам пад кантроль коштаў 62 сацыяльна значных тавараў недастаткова.

Экспертка Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Вікторыя Васілевіч упэўненая, што метады адміністрацыйна-сілавога рэгулявання для эканомікі непрымальныя.

– Загадана спыніць кошты: стой – раз-два! Але ні адно жорсткае карэктаванне ў коштаўтварэнні не прывяло ні да прыпынення росту коштаў, ні да наяўнасці тавараў на паліцы.

Што тычыцца лекаў, я паглядзела ўвесь спіс, гэта ў асноўным беларускія прэпараты, прызначаныя для лячэння прастудных захворванняў. Натуральна, беларускія вытворцы выкарыстоўваюць імпартныя складнікі. Таму ўсё, што можна будзе замясціць цяпер мясцовай «канюшынай», будзе замененае. І калі мы шмат чулі пра некандыцыю беларускіх лекаў, то цяпер, мяркую, пачуем яшчэ больш, заявіла Васілевіч.

У сваю чаргу эканаміст Леў Марголін у каментары Charter97.org адзначыў, што ўлада «хацела кошты абмежаваць, а на самай справе толькі стымулявала іх рост».

– Прыкладна тое, што і ў 20-м годзе – скасуюць яго рана ці позна, таму што дырэктыўнае абмежаванне росту коштаў, якое не бярэ да ўвагі эканамічную сітуацыю, можа прывесці толькі да аднаго – знікнення тавараў з паліцаў. Ніводны прадавец, будзь гэта прыватнае прадпрыемства, будзь гэта дзяржаўнае, не будзе прадаваць тавары сабе ў страту. Калі дзяржава ўводзіць дадатковы ПДВ або павялічвае яго, яно не задумваецца, што гэта павялічыць рост коштаў на тавары. А калі рост коштаў адбываецца, то ўлады спрабуюць яго абмежаваць дырэктыўнымі метадамі.

Прэм'ер-міністр Галоўчанка і людзі ў выканальнай уладзе вельмі далёкія ад эканомікі, ад разуменні яе законаў, яны, як у арміі мяркуюць, што можна закамандаваць коштам «стой, раз, два» і кошты адразу спыняцца. На самай справе гэта так не працуе.

Апошнія навіны