BE RU EN

Эксперт: Улады самі штурхаюць наменклатуру на раскол

  • 8.02.2021, 14:22

Варта было толькі пачаць пра гэта казаць.

На мінулым тыдні Беларусь узбурылі чуткі пра затрыманні банкіраў і падзеі вакол экс-прэм'ера Сяргея Румаса.

Як адзначае Сяргей Чалы ў перадачы «Эканоміка на пальцах» на tut.by, у Румаса добрыя стасункі з расейскімі ўладамі, і ён можа заручыцца іх падтрымкай. Зрэшты, падкрэслівае эксперт, пакуль вельмі рана пра нешта казаць.

– Дзіўна: варта было сказаць, што поспех дэмакратызацыі немагчымы без расколу папярэдніх аўтарытарных элітаў, як тут жа пачаліся дзеянні ўладаў у гэтым кірунку. Як казала Ахматава пра Бродскага: «Якую біяграфію, аднак, робяць нашаму рыжаму!» Гэта значыць, яны самі штурхаюць людзей на дзеянні.

Румас – фігура ва ўладзе, з якой мала хто параўнаны, прадаўжае Чалы. Адзінкі там не маюць негатыўнай канатацыі. З рэшты, магчыма, адзін Павал Калавур і ягоная каманда.

Апошнія навіны