BE RU EN

Астранаўты NASA выйшлі ў адкрыты космас з борта МКС

  • 28.02.2021, 20:17

Амэрыканскія астранаўты маюць 6,5 гадзін, каб усталяваць апаратуру для сонечных батарэй на МКС.

28 лютага астранаўты NASA Кэтлін Рубінс і Віктар Гловер выйшлі ў адкрыты космас з борта Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). Жывую трансляцыю з арбіты Зямлі вядзе YouTube-канал NASA.

Выхад у адкрыты космас адбыўся пад 6.00 паўночнаамэрыканскага ўсходняга часу (14.00 менскага). Работу астранаўты плануюць выканаць на працягу 6,5 гадзін.

У Facebook NASA патлумачыла, што Рубінс і Гловер выйшлі з шлюза арбітальнай лабараторыі Quest і будуць займацца збіраннем і ўсталяваннем камплекту абсталявання, патрэбнага для дзейнасці сонечных батарэй МКС.

Апошнія навіны