BE RU EN

Марсі Каптур: Байдэн цалкам падтрымлівае далучэнне Беларусі да ЕЗ

  • 28.02.2021, 20:12

Кангрэсвумэн заявіла, што прэзідэнт ЗША будзе спрыяць еўрапейскай інтэграцыі Беларусі.

Кангрэсвумэн ад Дэмакратычнай партыі Марсі Каптур заявіла, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн будзе спрыяць еўрапейскай інтэграцыі Украіны і Беларусі.

Пра гэта яна заявіла падчас відэаканферэнцыі, арганізаванай Кааліцыяй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Паводле ейных слоў, Байдэну не патрэбныя дадатковыя веды з нагоды таго, што павінна быць зроблена ў Цэнтральнай Еўропе, як адказ ЗША на падзеі ў Беларусі.

Ён цалкам падтрымлівае ўмацаванне трансатлантычнай супольнасці і далучэння такіх краін як Украіна і Беларусь да Еўразвязу. Такія ж мэты і ў мяне», - цытуе словы кангрэсвумэн ад штата Агаё «Голас Амерыкі».

Рэагуючы на сітуацыю ў Беларусі, Марсі Каптур заявіла, што ўстурбаваная паводзінамі дыктатара Аляксандра Лукашэнкі і спадзяецца на пашырэнне амерыканскіх санкцый у дачыненні да беларусаў і расейцаў, якія маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

«Замест таго, каб адрэагаваць на заклікі да большай свабоды, Лукашэнка звярнуўся да расейскага дыктатара Уладзіміру Пуціна, каб атрымаць ад яго гарантыі ў крэдытах, і дапамогу ад іх прапагандыстаў і спецслужбаў», - заявіла Каптур.

Яна дадала, што ЗША павінны пашырыць санкцыі ў дачыненні да тых, хто займаецца ў Беларусі злачыннай дзейнасцю, у дачыненні да супрацоўнікаў спецслужбаў і МУС, а таксама ў дачыненні да расейцаў, якія маюць дачыненне да падзей у суседняй краіне.

Джо Байдэн паабяцаў прыцягнуць Расею да адказнасці за яе агрэсію супраць Украіны. Акрамя таго, яшчэ да свайго прэзідэнцтва ён заклікаў пашырыць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Апошнія навіны