BE RU EN

Музыкі з «Разбітага сэрца пацана» выйшлі на волю пасля 15 дзён арышту

  • 28.02.2021, 18:10

Фотафакт.

Удзельнікі беларускага гурта «Разбітае сэрца пацана» (РСП) Дзяніс Тарасенка, Андрэй Асіпчык і Аляксандр Кавалёў выйшлі на волю ў Жодзіне. Яны адбылі 15 дзён арышту пасля затрымання на «музычнай вечарыне» пад Смалявічамі 13 лютага. Аб іхнім вызваленні паведамілі на старонцы BY_culture.

Паводле пратаколу чакалася, што музыкаў выпусцяць а 20.30. Агулам былі затрыманыя чацвёра музыкаў, чакаецца таксама вызваленне Паўла Гарадніцкага.

Апошнія навіны