BE RU EN

Гол беларускага футбаліста Віталя Лісаковіча прынёс перамогу маскоўскаму «Лакаматыву» над ЦСКА

  • 28.02.2021, 18:01

У складзе расейскай каманды беларус правёў на полі 69 хвілін.

У матчы 20-га тура чэмпіянату Расеі "Лакаматыў" перамог ЦСКА Віктара Ганчарэнкі (2:0), паведамляе "Прессбол".

Лакаматыў - ЦСКА - 2:0

Галы: 1:0 - Лісаковіч (6). 2:0 - Крыховяк (42).

На 73-й хвіліне Улашыч не рэалізаваў пенальці.

У складзе гаспадароў беларус Віталь Лісаковіч правёў на полі 69 хвілін, у гасцей форвард Ілля Шкурын назіраў за супрацьстаяннем з лавы запасных.

Апошнія навіны