BE RU EN

У Менску другую нядзелю запар прыхаджане «Новага жыцця» выходзяць на вулічную малітву

  • 28.02.2021, 14:29

Людзі маліліся каля захопленага ўладамі будынка.

Пратэстанцкая царква «Новае жыццё» некалькі апошніх гадоў цярпела ад нападак з боку ўладаў. Урэшце будынак у царквы забралі. 28 лютага, як і ў мінулую нядзелю, некалькі дзясяткаў вернікаў прыйшлі да закрытага будынка царквы і разам маліліся, паведамляе «Радыё Свабода».

17 лютага судовыя выканаўцы ўварваліся ў царкву ў суправаджэнні міліцыі падчас малітвы. У царкве на той момант знаходзіліся блізу 50 вернікаў. Міліцыянты апісалі маёмасць, а вернікаў выгналі, пагражаючы ім арыштам.

Рэлігійная супольнасць Царквы хрысціянаў поўнага Евангелля «Новае жыццё» ў Менску летась атрымала судовае прадпісанне вызваліць будынак на вуліцы Кавалёва да канца года. У адваротным выпадку царкве пагражалі прымусовым высяленнем. Улады горада запланавалі ў гэтай мясцовасці будаўніцтва квартала шчыльнай забудовы.

Вернікі «Новага жыцця» пасля выбараў запісалі відэазварот, у якім выказаліся супраць забойстваў, гвалту і катаванняў, ілжывых сведчанняў у судах, маніпуляцый.

Апошнія навіны