BE RU EN

У Еўразвязе распрацоўваюць першую адзіную ваенную дактрыну

  • 28.02.2021, 14:16

Яе плануецца прыняць да сакавіка 2022 года.

ЕЗ пастанавіў хутчэй займець сваю першую адзіную ваенную дактрыну, яе плануецца прыняць да сакавіка 2022 года, паведамляецца ў заяве на сайце саміту Еўразвязу, піша "Люстэрка тыдня. Украіна".

Кіраўнікі дзяржаваў паскораць распрацоўку ваеннай канцэпцыі блока. Яна будзе называцца "Стратэгічны компас ЕЗ". У заяве падкрэсліваецца, што звяз зазнае рост новых пагрозаў і выпрабаванняў.

"Каб змагацца з імі, абараняць сваіх грамадзянаў і ўзмацняць сваю стратэгічную аўтаномію і станавіцца больш моцным глабальным гульцом, Еўразвязу трэба вызначыць, якім актарам ён будзе ў галіне бяспекі і абароны", – сказана ў дакуменце.

Справаздача вылучае тры асноўныя тэндэнцыі – глабальны ўзровень: запаволенне глабалізацыі, рост эканамічнага спаборніцтва сусветных дзяржаваў, змены клімату і канкурэнцыя за рэсурсы, міграцыйны ціск.

Рэгіянальны ўзровень: рэгіянальная нестабільнасць, канфлікты, крохкасць дзяржавы, міждзяржаўная напружанасць, вонкавыя ўплывы, дэстабілізоўнае ўздзеянне недзяржаўных суб'ектаў.

Пагрозы ЕЗ: дзяржаўныя і недзяржаўныя суб'екты, нацэленыя на ЕЗ з дапамогай гібрыдных інструментаў, уключаючы падрыўныя тэхналогіі, дэзынфармацыю і іншыя неваенныя крыніцы ўплыву; тэрарыстычная пагроза.

Апошнія навіны