BE RU EN

Беларусы ажывілі фота Кастуся Каліноўскага

  • 28.02.2021, 13:14

З'явіўся сэрвіс, які дазваляе «ажыўляць» фота - нават чорна-белыя.

Сэрвіс MyHeritage, які дапамагае ўзнавіць генеалагічнае дрэва, распрацаваў функцыю Deep Nostalgia, якая дапамагае «ажыўляць» людзей на фотаздымках - нават на чорна-белых, піша tut.by.

Каб ажывіць партрэт, трэба зарэгістравацца на сайце і загрузіць фота. Алгарытм апрацуе статычны здымак, і чалавек на малюнку пачне паварочваць галаву, міргаць і ўсміхацца.

Інструментам Deep Nostalgia можна карыстацца бясплатна два тыдні. Ён палепшыць якасць фатаграфіі, калі спатрэбіцца, і зробіць відэа, якое будзе доўжыцца блізу 15 секунд.

Напрыклад, на відэа ніжэй - Кастусь Каліноўскі.

Функцыю распрацавала ізраільская фірма кампутарнага гледжання D-ID. Кампанія наймае экспэртаў у галіне штучнага нейрасеціва, якія ўдасканальваюць тэхналогію распазнання твараў. Са слоў навукоўцаў, яны здолелі ўкараніць біяметрыю ў карпарацыі ва ўсім свеце, не парушыўшы прыватнасць карыстальнікаў.

Апошнія навіны