BE RU EN

Навальная назвала расейскага дызайнера Лебедзева баязліўцам

  • 28.02.2021, 13:08

Раней ён запусціў фэйк, што ў жонкі расейскага апазіцыянера ёсць нямецкае грамадзянства.

Жонка расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага Юлія адказала дызайнеру і блогеру Арцемію Лебедзеву ў Instagram. Нагадаем, 26 лютага Лебедзеў у Telegram напісаў, што ў «Навальнага ёсць нямецкае грамадзянства», і апублікаваў фатаграфію пашпарта.

Пазней дызайнер абнавіў допіс, дапісаўшы, што гэта фэйк.

«Тут Арцемій Лебедзеў «папрасіў прабачэння» ў мяне. Раз ужо прыстойныя СМІ дакацілася да таго, што перадрукоўваюць прабачэнні гэтага фрыка, я адкажу. Арцемій, выбачэнняў вашых я не прымаю. Просіце прабачэнне вы не таму, што вы чалавек гонару, а таму што вы баязлівец і ў вас жылкі трасуцца, што праз тое, што вы публікуеце падробленыя дакументы, вас могуць да адказнасці прыцягнуць. І выдаляць вы фэйк не будзеце не таму, што вы за свабоду слова, а таму, што хочаце, каб апублікаваны вамі фэйк і далей распаўсюджваўся», - адзначыла яна ў допісе.

Апошнія навіны